2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці
2022 год - год гістарычнай памяці
Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказ № 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены годам гістарычнай памяці.
Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе года гістарычнай памяці.
Таксама ўрад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Рэсурс:PRAVO.BY