Кіраўніцтва Мінлясгаса

Кіраўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

 

Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

 

Кулик

 

Кулік Аляксандр Антановіч

 

1 жніўня 2022 г. назначаны Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

каб. 653, +375 (17) 200-46-01

 

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1967 года ў в. Прывароць Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1991 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка), у 2001 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве").

 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1990 годзе з пасады майстра лесу Пятровіцкага лясніцтва Кобрынскага вопытнага лясгаса. З 1990 да 2001 года развіваўся па кар'ернай лесвіцы ў гэтай установе, пасля чаго ў 2001 годзе быў назначаны дырэктарам Кобрынскага вопытнага лясгаса.

 

Установу ўзначальваў да 2014 года аж да прызначэння на пасаду першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі (2014-2018 гг.). У лістападзе 2018 года пасля працы на дзяржслужбе зноў вярнуўся кіраўніком у Кобрынскі вопытны лясгас.

 

Першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

 

Карась

 

Карась Андрей Николаевич

 

26 мая 2025 г. назначаны першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

каб. 663, +375 (17) 200-46-05

 

Нарадзіўся 16 траўня 1981 г. у в. Хвоенск Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка"), у 2014 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне").

 

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 годзе з пасады інжынера 2-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі лесаўпарадкавальнага РУП "Белдзяржлес". З 2004 па 2010 год працаваў інжынерам-таксатарам розных лесаўпарадкавальных экспедыцый у гэтай жа ўстанове. У наступныя гады працаваў начальнікам лесаўпарадкавальнай партыі 1-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі, галоўным інжынерам 2-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі, начальнікам 2-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі, галоўным інжынерам і першым намеснікам генеральнага дырэктара РУП "Белдзяржлес".

 

У 2023 годзе ўзначаліў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр. У маі 2025 года назначаны першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

Намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

 

Микашевич

 

Малашэвіч Ігар Ігаравіч

 

26 мая 2025 г. назначаны намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

каб. 638, +375 (17) 200-46-09

 

Нарадзіўся 26 сакавіка 1976 г. у г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1997 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне вытворчасцю"), у 2008 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай").

 

Працоўную дзейнасць пачаў з працы эканамістам у Віцебскім ДВЛГА (1997-2002 гг.). З 2002 па 2025 год працаваў на розных пасадах у апараце Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння ў маі 2025 г. на пасаду намесніка Міністра лясной гаспадаркі ўзначальваў на працягу 15 гадоў упраўленне эканомікі і інвестыцый.

 

Мае дзяржаўную ўзнагароду: медаль "За бездакорную службу 3 ступені".