Штраф за незаконную высечку навагодніх дрэў елкі і хвоі ў 2021 годзе

Дата: Сьн. 15, 2022

Які пагражае штраф за незаконную высечку навагодніх дрэў елі і хвоі?


     З набліжэннем Новага года ў раёне павялічваецца колькасць выпадкаў незаконнай высечкі дрэў елкі і хвоі. З мэтай памяншэння такіх выпадкаў работнікамі дзяржаўнай лясной аховы Кобрынскага вопытнага лясгаса ў перыяд калядных і навагодніх свят узмоцнена ахова лясных насаджэнняў з наяўнасцю іглічных молодняков, участкаў лясных культур. Будуць рэгулярна праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць навагоднія дрэвы, сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Кобрынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нагадваем грамадзянам, што перавозка навагодніх дрэў без дазвольных дакументаў забаронена. За незаконную высечку альбо пашкоджанне да ступені спынення росту або знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах, грамадзяне могуць заплаціць ад 5 да 50 базавых велічынь штрафу згодна з ч. 1 артыкула 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Індывідуальным прадпрымальнікам прыйдзецца выкласці ад 20 да 200 базавых велічынь, а юрыдычным асобам — ад 50 да 300. На астатніх тэрыторыях ляснога фонду за аналагічныя правапарушэнні прадугледжаны штрафы да 20 базавых велічынь для грамадзян, для індывідуальных прадпрымальнікаў-ад 10 да 150, а для юрыдычных асоб — ад 20 да 200. За кожнае ссечанае навагодняе дрэва дыяметрам да 12 см у пня вінаватыя абавязаныя будуць пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у памеры ад 0,2 базавай велічыні, а таксама кошт самога дрэва пры немагчымасці яго канфіскацыі-1 базавую велічыню. Такім чынам, мінімальны штраф за 1 навагодняе дрэва складзе 6,2 базавыя велічыні, або 179 руб. 80 капеек. Як бачыце, самавольная высечка навагодняй елкі або хвоі можа абыйсціся сумай нашмат большай, чым сума набыцця яе ў лясніцтве або на ёлачным базары.

     Дзмітрый Васільевіч Шчэрба, інжынер па ахове і абароне лесу Кобрынскі вопытны лясгас.