🦌Клопат пра лясных насельнікаў🦌
Дата: Жні. 27, 2026
🌾У паляўнічай гаспадарцы Кобрынскага вопытнага лясгаса, дзякуючы інжынеру па паляўнічай гаспадарцы Дзмітрыю ПАНАСЮКУ і старэйшаму егеру Уладзіміру ГУРАВУ, стала на 6 кармушак больш. Зараз у казуль і высакародных аленяў будзе яшчэ больш месцаў для камфортнага падкорму.
☝️Дадатковыя пункты харчавання дапамогуць жывёлам лягчэй перанесці халады і забяспечаць іх неабходным рацыёнам у зімовы перыяд.