⚡️На Кобрыншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!".
Дата: Кас. 23, 2026
🌲23-га кастрычніка да акцыі далучыўся калектыў Кобрынскага райвыканкама. Прама зараз дзяржслужачыя аднаўляюць лясны фонд на тэрыторыі Запрудскага лясніцтва Кобрынскага вопытнага лясгаса.
💬Аляксандр Малюк, ляснічы Запрудскага лясніцтва:
— Сёння мы вырабляем дадатак лясных культур замест загінуўшых у 64-м квартале, выдзел 25, на плошчы 1,4 гектара паблізу вёскі Боркі, высаджваем сасну. Прыемна, што насельніцтва прымае актыўны ўдзел у акцыі, у тым ліку падключаецца моладзь - навучэнцы Лукскай, Батчынскай і іншых сярэдніх школ. Падарым лесу новае жыццё разам!