НАСУСТРАЧ ВНС (КАМЕНТАР МІХАЛЬЧУК АЛЕНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ)
Дата: Ліс. 9, 2026
Алена Міхальчук: "Развіццё эканомікі - клопат пра кожнага з нас"
- Кіраўнік дзяржавы зусім дакладна адзначыў: не будзе эканомікі - не будзе нічога. Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады, зацверджанай рашэннем ВНС ад 19 снежня 2025 года, прадугледжаны павышэнне інавацыйнай актыўнасці галін эканомікі, стварэнне інстытуцыйнага асяроддзя, якое стымулюе да інавацый, максімальнае выкарыстанне вынікаў прыкладных навуковых даследаванняў.
Як чалавек, які прысвяціў жыццё лесу, не магу не адзначыць такія аспекты Праграмы, як захаванне і аднаўленне прыроднага асяроддзя і натуральных экасістэм: узнаўленне і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, далейшае аднаўленне парушаных экалагічных сістэм, захаванне прыродных сістэм.
Знакавым з'яўляецца і той факт, што сёлета Усебеларускі народны сход адзначае сваё 30-годдзе, прайшоўшы шлях ад агульнанацыянальнай нарады да вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.