🌳🌲Сёння ў шэрагі юных «лесаводаў» дашкольнага лясніцтва «Лясавічкі» на базе Ракітніцкага дзіцячага сада ўступіла 20 хлопчыкаў і дзяўчынак са старэйшай групы.🧒

Дата: Вер. 30, 2026

Цяпер нашы "лесавічкі" — не проста выхаванцы, а сапраўдныя юныя лесаводы. Наперадзе ў іх шмат важных і цікавых спраў: вывучэнне лясных таямніц, клопат аб раслінах і першыя крокі ў экалогіі. 

Мы ўпэўненыя, што хлопцы вырастуць сапраўднымі сябрамі прыроды. 🤝 

Віншуем «Лясавічкоў» з пачаткам вялікага шляху!💚