Чым жыве самы буйны лясгас Гомельскай вобласці?

Дата: Кас. 28, 2026

З работай Петрыкаўскага лясгаса сёння пазнаёмілася група кіраўнікоў Брэсцкага і Гродзенскага ДВЛГА на чале з першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі Андрэем Карасем. 

Плошча Петрыкаўскага лясгаса складае 130 тысяч га, у яго склад уваходзяць 14 лясніцтваў.

Госці пабывалі ў Петрыкаўскім доследна-вытворчым і Смятаніцкім лясніцтвах, на лясным гадавальніку. 
Добраўпарадкаванне падраздзяленняў парадавала вока, усюды быў бачны гаспадарскі падыход.
На думку першага намесніка міністра, тэрыторыі і сядзібы змяшчаюцца ў парадку. Што да гадавальніка, трэба будзе вырашыць пытанне па выкарыстанні дадатковых плошчаў. У станоўчым ключы была адзначана арганізацыя новага для лясгаса віду дзейнасці - вырошчванне цюльпанаў. Да ведама, летась ад іх продажу зарабілі каля 47 тысяч рублёў. У гэтым годзе плануюць закупіць 18 тыс. цыбулін.