⚡️Праца Ельскага лясгаса сёння таксама апынулася ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязнога пасяджэння калегіі ведамства.
Дата: Кас. 28, 2026
Намеснік міністра лясной гаспадаркі Ігар Малашэвіч разам з групай кіраўнікоў лясгасаў Магілёўскага і Гомельскага ДВЛГА азнаёміўся з вытворчым патэнцыялам установы.
Дырэктар лясгаса Юрый Луканенкаў асобна спыніўся на працы ліній пілавання і сушыльнага комплексу, пагрузачна-разгрузачнага пункта.
У цэнтры ўвагі аказалася і праца Рэмізаўскага доследна-вытворчага лясніцтва.
Цікавы факт: ляснічы Сяргей Трафімаў з'яўляецца прадстаўніком лясной дынастыі. Па словах Сяргея Мікалаевіча, ён цвёрда трымае ў памяці сакрэтнае правіла: каб вырасціць лес, трэба тры пакаленні лесаводаў.
- Лес - гэта прыгажосць, здароўе і памяць. Таму сорамна дрэнна працаваць, - адзначае Сяргей Мікалаевіч.
Дарэчы, калі разбіралі стары адміністрацыйны будынак лясніцтва, работнікі знайшлі ўнікальныя дакументы, якія цяпер захоўваюць як рэліквіі.